Аб кампаніі
Місія і Бачанне
атрымлівайце асалоду ад жыцця
З 1994 года нашае бачанне складаецца ў тым, каб ствараць вясёлыя і незабыўныя ўражанні для ўсіх і кожнага!
Мы імкнемся ствараць высакаякасныя і інавацыйныя прадукты ўжо больш за 30 гадоў. Нашы намаганні па ўдасканаленні і прасоўванні даследаванняў, дызайну і распрацовак дазваляюць нам увесь час пашыраць асартымент нашай прадукцыі і брэндаў.
Цяпер мы прадаем каля 1100 відаў вырабуў у больш чым 110 краінах, дастаўляючы радасць сем'ям па ўсім свеце! Мы прапануем шырокі выбар наземных басейнаў і басейнаў з гідрамасажам, тавараў для адпачынку і забаўкi, спартыўнага інвентара і тавараў для кэмпінгу і пешага турызму. Усе цэнтры распрацоўкі прадукцыі і заводы-вытворцы поўнасцю належаць нашай кампаніі, забяспечваючы вытворчасць высакаякасных тавараў па выдатнай цане.
Кожны 50 чалавек у свеце валодае прадуктам Bestway!
Устойлівасць развіцця
імкнемся да лепшай будучыні
Мы сур'ёзна ставімся да прынцыпу разумнага спажывання! Кампанія Bestway лічыць, што прыродныя рэсурсы неацэнныя, і прымае ўдзел у іх захаванні.
УПАКОЎКА
Нашы каманды экспертаў упарта працуюць над пошукам новых і інавацыйных тэхналогій упакоўкі.
ЭНЕРГАЭФЕКТЫЎНАСЦЬ
За апошнія 5 гадоў мы атрымалі высокую адзнаку і прызнанне нашых метадаў выкарыстання энергіі. У мінулым годзе мы ўвайшлі ў лік 10 кампаній, якія атрымалі кітайскую прэмію "Лепшы пастаўшчык" у намінацыі "Барацьба са змяненнем клімату". З дапамогай уласных экспертаў і кансультантаў мы заўжды шукаем спосабы эканоміі энергіі.
СОНЕЧНАЯ ЭНЕРГІЯ
Мы выкарыстоўваем сонечную энергію: каля 3% ад усяго аб'ёму энергіі, якую мы выкарыстоўваем - гэта энергія сонца; у будучыні мы плануем павялічыць гэтыя паказчыкі.
АДХОДЫ
Мы ганарымся тым, што наша дзейнасць НЕ ДАЕ АДХОДАЎ, ВЫВАЗІМЫХ НА ЗВАЛКІ: 99,7% матэрыялаў перапрацоўваецца ўласнымі сіламі ці трэцімі асобамі, а 0,3% спальваецца. Штогод мы перапрацоўваем у сярэднім 25 000 тон пластыкавых адходаў, якія засталіся пасля вытворчасці, на нашых уласных прадпрыемствах, удзельнічаючы ў праграме мінімізацыі пластыкавых адходаў.
Вертыкальная інтэграцыя
За 30 гадоў дзейнасці мы ўмацавалі наш вертыкальна інтэграваны спосаб вядзення бізнесу. Мы валодаем мноствам прадпрыемстваў па ўсім свеце, якія займаюцца распрацоўкай прадуктаў, маркетынгам, лагістыкай і вытворчасцю.
Пяць прадпрыемстваў, якія нам належаць у Кітаі і В'етнаме, займаюць агульную плошчу ў 1.5 мільёна квадратных метраў, з якіх больш за 1 мільён квадратных метраў адведзена пад вытворчыя прадпрыемствы, лагістычныя цэнтры, склады і выпрабавальныя лабараторыі.
Мы лічым, што захаванне ўсіх этапаў працэсу вытворчасці ўнутры кампаніі дазваляе нам пастаянна ўдасканальваць нашы вытворчыя, тэхналагічныя і кіраўнічыя магчымасці для дасягнення большай эфектыўнасці вытворчасці, скарачэння адходаў і мінімізацыі затрат пры строгім кантролі якасці прадукцыі па ўсім ланцужку стварэння кошту. Такі падыход таксама забяспечвае своечасовую дастаўку прадукцыі, што, у сваю чаргу, дае нам задаволеных кліентаў і канчатковых спажыўцоў, умацоўвае рэпутацыю брэнда і дорыць новыя магчымасці. Нашы ўласныя вытворчыя магутнасці дапаўняе добра развітая ўнутраная інфраструктура. Акрамя таго, нашы асноўныя пастаўшчыкі сыравіны ўваходзяць у лік вядучых пастаўшчыкоў па ўсім свеце.
Гісторыя
этапы развіцця кампаніі